ІНСТЫТУТ ПАЛІТАЛОГІІ

Інстытут Паліталогіі

Універсітет Кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве

budynekІнстытут Паліталогіі УКСВ быў заснаваны ў 1999 г. Гісторыя Інстытута і спецыяльнасці «паліталогія» бярэ свой пачатак пад іншымі назвамі яшчэ ў часы існавання Каталіцкай Акадэміі Тэалогіі. Напачатку, існавала спецыяльнасць «грамадзкая каталіцкая навука» (1982), затым «грамадзка-хрысціянскія навукі» (1991), потым «паліталогія і грамадзкія навукі» (1993) і нарэшце «паліталогія» (1999).

Беспярэчным дасягненнем з’яўляецца ператварэнне на працягу некалькіх гадоў спецыяльнасці «грамадзкая каталіцкая навука» ў спецыяльнасць паліталогія, якая адпавядае ўсім патрабаваным навуковым і адукацыйным стандартам. Інстытут Паліталогіі на сёняшні дзень шырока вядомы брэнд у вобласці вышэйшай адукацыі. Сваю вядомасць і разпазнавальнасць у Польшчы і за мяжой ён атрымаў у першую чаргу дзякуючы даследванням культурных асаблівасцей палітыкі, адносін паміж палітыкай і рэлігіяй, а таксама культурных і палітычных працэсаў у Сярэдне-Ўсходняй Еўропе. Дзякуючы кантактам і актыўнаму ўдзелу працаўнікоў, Інстытут Паліталогіі заваяваў прызнанне польскіх і замежных навуковых і ненавуковых кругоў (палітычных і царкоўных). Інстытут Паліталогіі УКСВ з’яўляецца маладой польскай паліталагічнай інстытуцыяй, але, не гледзячы на гэта, ён ужо прызнаны адной з найбольш іннавацыйных і прагрэсыйных навуковых центраў.

Заснавальнікам Інстытута быў вядомы польскі тэолаг і палітолаг ксёндз прафесар доктар навук Хельмут Юрос (былы рэктар Каталіцкай Акадэміі Тэалогіі), які кіраваў Інстытутам да 2005 года. У 2005 – 2008 гадах Інстытутам кіраваў ксёндз прафесар доктар навук Пётр Мазуркевіч. Дырэктарам Інстытута ад 2008 года з’яўляецца прафесар доктар навук Анела Дылус, а ад 2012 года абавязкі дырэктара выконвае прафесар УКСВ доктар навук Радаслаў Зендэроўскі. Інстытут Паліталогіі – гэта другі па велічыне інстытут на факультэце Гістарычных і Грамадзкіх навук, ён з’яўляецца адным з найбольш вялікіх на Ўніверсітэце Кардынала Стэфана Вышіньскага ў Варшаве.

Арганізацыйна-навуковую структуру ІП утвараюць кафедры, падраздзяленні і секцыі, якія прадстаўляюць розныя тэматычныя вобласці палітычных навук (паддысцыпліны). Кафедры і іх падраздзяленні праводзяць даследванні ў вобласці палітычнай навукі ў рамках тэматычных семінараў, а таксама ў вобласці навуковых інтэрэсаў працаўнікоў. Секцыі ў сваю чаргу ўтворваюць даследавацельскія групы, якія складаюцца з навуковых працаўнікоў розных кафедраў, якія праводзяць свае даследванні ў адасобленай пэўнай праблематыцы.

Ад іншых навуковых паліталагічных цэнтраў Польшчы Інстытут Паліталогіі адрозніваецца, па-першае, сваёй «маладосцю», па-другое, спецыфікай даследванняў, якія адносяцца ў першую чаргу да так званай «мяккай» паліталогіі (палітычная думка, філасофія палітыкі, аксіялогія палітыкі, палітычная этыка), па-трэцяе, дынамічным навуковым калектывам, які складаецца з айчынных і замежных навукоўцаў.

Прызнаннем навуковых дасягненняў нашых працаўнікаў з’яўляецца той факт, што яны з’яўляюцца членамі Польскай Акадэміі Навук (Камітэт Палітычных Навук, Камітэт па Этыцы ў Навуцы), навуковых рад розных  структур (Інстытут Палітычных Даследванняў ПАН), рад прэстыжных навуковых часопісаў, а гэтак жа з’яўляюцца членамі міжнародных навуковых асацыяцый такіх, як International Political Science Association, Еўрапейская Асацыяцыя Спецыялістаў па Этыцы Societas Ethica (там  яны з’яўляюцца членамі кіраўніцтва),  Görres-Gesellschaft, Vereinigung für Katholische Sozialethik в Mitteleuropa, European Society of Catholic Theology (займаюць пасты віцэ-прэзідэнтаў), British Association for Slavonic and East European Studies, European Association for Population Studies, а гэтак жа з’яўляюцца членамі  айчынных  навуковых асацыяцый такіх, як Польская Асацыяцыя Палітычных Навук (старшыня аддзела ў Варшаве), Польская Сацыялагічная Асацыяцыя, Польская Асацыяцыя Дзелавой Этыкі EBEN Польшча і іншыя.

У Інстытуце Паліталогіі навучаецца больш за 1300 студэнтаў, якія вывучаюць паліталогію па шэрагу розных спецыяльнасцях па ўсіх трох «балонскіх» ступенях вышэйшай адукацыі. У інстытуце можна атрымаць спецыяльнасць «еўрапеістыка» (I (бакалаўр) і II (магістар) ступені), як на вочнай форме навучання, так і на завочнай, а гэтак жа спецыяльнасць «унутраная бяспека» (I ступені (бакалаўр)), таксама на вочнай і завочнай форме. Якасць выкладання ў інстытуце пацверджваюць сертыфікаты (Дзяржаўнай Камісіі па Акрэдытацыі і Ўніверсітэцкай Акрэдацыоннай Камісіі), права прысуджаць доктарскую ступень у палітычнай навуцы, якое інстытут атрымаў у 2008 годзе, а таксама шматлікія ўзнагароды на нацыянальных конкурсах за лепшыя доктарскія, магістэрскія і дыпломныя працы. Шмат разоў  узнагароджваліся доктарскія дысертацыі ўзнагародамі Польскай Асацыяціі Палітычных Навук і Прэзідэнта Польшчы, а гэтак жа магістэрскія працы выпускнікоў паліталогіі ўзнагародамі Міністра Замежных Спраў (за I і II месцы некалькі ўзнагарод), Інстытута Працы і Сацыяльных Спраў (I і III месцы), Канферэнцыі Фінансавых Кампаній Польшчы  «Verba veritatis».

На  ўвагу гэтак жа заслугоўвае навуковая і ненавуковая (палітычная і грамадзкая) актыўнасць  студэнтаў. За некалькі апошніх гадоў некалькі дзесяткаў студэнтаў паліталогіі атрымалі стыпендыі Міністра Навукі і Вышэйшай Адукацыі. Апошнім часам значна ўзрос удзел студэнтаў у такіх праграмах студэнцкага абмену, як Sokrates, Erasmus, а таксама CEEPUS.

Выпускнікі Інстытута знаходзяць працу ў дзяржаўнай адміністрацыі, органах самакіравання, у СМІ, палітычных інстытутах, а гэтак жа ў прэстыжных think-tankach. Сярод іх ёсць прэс-сакратары (Казіміра Марцінкевіча (прэм’ер-міністар Польшчы ў 2005 – 2006 гг.), Дональда Туска (дзеючы  прэм’ер-міністар Польшчы)), дэпутаты парламента Польшчы, вядомыя журналісты рэгіянальнага і агульнарэспубліканскага ўзроўня, мэры гарадоў і старосты. Выпускніком Інстытута сярод іншых з’яўляецца чэмпіён алімпійскіх гульняў у Пекіне Томаш Маеўскі. Шмат з нашых выпускнікоў падтрымліваюць кантакты паміж сабой і з універсітэтам.

 

Кафедры, Аддзелы і Секцыі Інстытута Паліталогіі (кадравы склад)

 

 

Erasmus+

Konferencja naukowa

O studiowaniu politologii

WNHiS UKSW

Czasopismo Instytutu Politologii

chrzescijanstwo-swiat-polityka

Polskie Studia Politologiczne

athenaeum

SGE – wykłady publiczne

studium-generale-europa

P. Towarzystwo Studiów Europejskich

ptse

P. Towarzystwo Nauk Politycznych

ptnp

Centra badawcze

mzbnm

Sekcja Wykładowców KNS

strategie-antykryzysowe

Olimpiada WPSW

olimpiada-wos


Publikacje

Pracownicy